Беларуская Служба

Сусветныя лідары асуджаюць замах на Дональда Трампа

14.07.2024 09:34
Замах на Трампа здарыўся падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі.
Дональд Трамп пасля замаху сярод целаахаоўнікаўPAP/EPA/DAVID MAXWELL

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў, што свет зноў назірае недапушчальны акт насілля ў дачыненні да палітыка.

Брытанскі прэмʼер-міністр Кейр Стармер сказаў, што «ўзрушаны шакавальнымі сцэнамі з ЗША.

«Палітычнаму насіллю ў любой форме не павінна быць месца ў нашых грамадствах», – дадаў брытанскі прэмʼер.

Прэмʼер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні заявіла, што інфармацыя пра замах яе вельмі занепакоіла. Яна пажадала Трампу хутчэйшага выздараўлення. Падобную заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які таксама напісаў, што шакаваны замахам.

«Такому гвалту няма апраўдання і няма месца ў свеце», – напісаў ён.

Замах на Трампа здарыўся падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі.

вс